Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацьку палітвязьня Залатарова пяты раз арыштавалі на 15 сутак


Міхаіл Лапуноў. Архіўнае фота
Міхаіл Лапуноў. Архіўнае фота

Падлетка Мікіту Залатарова раней пакаралі на 5 гадоў выхаваўчай калёніі за ўдзел у акцыях пратэсту.

Бацьку асуджанага падлетка Мікіты Залатарова Міхаіла Лапунова пяты раз запар арыштавалі на 15 сутак па артыкуле аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП). Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна».

Праваабаронцы пішуць, што апошні тэрмін яго чацьвёртага адміністрацыйнага арышту мусіў скончыцца 9 кастрычніка, аднак на волю Лапуноў ня выйшаў. Суд Цэнтральнага раёну Гомля зноў арыштаваў яго на 15 сутак.

У канцы жніўня праваабаронцы паведамілі «Мэдыязоне», што сілавікі затрымалі чалавека па імені Міхаіл Лапуноў 9 жніўня. Гэтак жа клічуць бацьку асуджанага за масавыя беспарадкі 18-гадовага Мікіты Залатарова.

Другі суд прайшоў 23 жніўня. Падрабязнасьці адміністрацыйнай справы супраць Лапунова невядомыя. Пасьля мужчыну арыштоўвалі на 15 сутак яшчэ два разы.

14 ліпеня 2021 года суд Цэнтральнага раёна Гомля прысудзіў Мікіту Залатарова на 1,5 года пазбаўленьня волі нібыта за «напад на супрацоўнікаў СІЗА» (артыкул 364 КК). Паводле матэрыялаў справы, ён зрабіў падножку супрацоўніку СІЗА Лучкіну. Калі той падняўся, то прыціснуў Залатарова да сьцяны, але падлетак схапіў супрацоўніка за валасы і шыю, а таксама пагражаў прымяніць гвалт у адрас іншай супрацоўніцы СІЗА і яе блізкіх.

22 лютага 2021 года падлетка пакаралі на 5 гадоў выхаваўчай калёніі за ўдзел у акцыях пратэсту (артыкул 293 КК), незаконны выраб выбуховых рэчываў (артыкул 295-3 КК) і гвалт у дачыненьні да міліцыянта (артыкул 364 КК).

Пасьля складаньня двух прысудаў агульны тэрмін зьняволеньня склаў 4,5 гады.

У жніўні 2022 года 18-гадовага Мікіту Залатарова перавялі з Магілёўскай папраўчай калёніі № 15 у Жодзінскую турму № 8.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG