Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павольны прагрэс і вялікія страты. Заходняя выведка ацаніла наступ расейцаў пад Аўдзееўкай на Данеччыне


Наступ Расеі на Аўдзееўку ў Данецкай вобласьці, 11 кастрычніка 2023 году. Архіўнае фота
Наступ Расеі на Аўдзееўку ў Данецкай вобласьці, 11 кастрычніка 2023 году. Архіўнае фота

Расея пачала наступ на Аўдзееўку 10 кастрычніка пры выкарыстаньні вялікай колькасьці танкаў пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі.

У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі назвалі наступ расейскіх войскаў на Аўдзееўку ў Данецкай вобласьці найбольшай апэрацыяй са студзеня 2023 году.

«Расея, хутчэй за ўсё, пачала скаардынаваны наступ на некалькіх кірунках на ўсходзе Ўкраіны. Расейскія войскі вядуць наступ на горад Аўдзееўку, які добра абараняецца і з 2014 году знаходзіцца на лініі фронту. Гэты горад зьяўляецца галоўнай перашкодай для расейцаў на шляху дасягненьня больш шырокай мэты — узяць пад кантроль Данецкую вобласьцю. Расея ажыцьцяўляе наступ, імаверна, некалькімі бранятанкавымі батальёнамі, якія спрабуюць атачыць горад», — адзначылі ў брытанскай выведцы.

Паводле выведнікаў Вялікай Брытаніі, украінскія войскі стрымліваюць наступ Расеі, пры гэтым расейскія войскі нясуць вялікія страты ў тэхніцы і асабовым складзе.

«Павольны прагрэс і вялікі страты, пэўна, выклікалі зьмену рыторыкі з боку Расеі: ад наступу да „актыўнай абароны“, паколькі захоп Аўдзееўкі выглядае ўсё больш малаімаверным у кароткатэрміновай пэрспэктыве», — патлумачылі ў выведцы.

10 кастрычніка Расея пачала наступ на Аўдзееўку пры выкарыстаньні вялікай колькасьці танкаў пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі. Тады аналітыкі амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны выказалі думку, што такім чынам Расея хоча адцягнуць украінскія войскі на аўдзееўскі кірунак, каб спыніць іхнае прасоўваньне на поўдні Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG