Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы падлічылі 100% галасоў на выбарах. Вынікі амаль супалі з апытаньнямі экзыт-пол


Галасуюць лідэр партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Канчыньскі (зьлева) і лідэр апазыцыйнай партыі «Грамадзянская плятформа» Дональд Туск. Варшава. 15 кастрычніка 2023. Каляж
Галасуюць лідэр партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Канчыньскі (зьлева) і лідэр апазыцыйнай партыі «Грамадзянская плятформа» Дональд Туск. Варшава. 15 кастрычніка 2023. Каляж

У Польшчы падлічаныя ўсе галасы, пададзеныя на парлямэнцкіх выбарах 15 кастрычніка.

Нацыянальная выбарчая камісія Польшчы на сваім сайце паведамляла ў рэальным часе пра хаду падліку галасоў на парлямэнцкіх выбарах, якія адбыліся 15 кастрычніка.

17 кастрычніка камісія паведаміла, што ўсе галасы падлічылі, піша агенцтва PAP.

Галасы выбарнікаў разьмеркаваліся наступным чынам:

За партыю «Права і справядлівасьць» (ПіС), якая знаходзіцца ва ўладзе з 2015 году і да якой належаў і прэзыдэнт Анджэй Дуда35,38% (экзыт-пол, сацыялягічнае апытаньне на выхадах з выбарчых участкаў, даваў ёё 36,8%);

за «Грамадзянская кааліцыю» на чале з колішнім прэм’ерам Польшчы і эўрадэпутатам Дональдам Тускам30,70% (экзыт-пол — 31,6%);

За кааліцыю «Трэці шлях» — аб’яднаньне «Польшчы 2050» экс-кандыдата ў прэзыдэнты Шымона Галоўні і Польскай народнай партыі — 14,40% (экзыт-пол — 13% );

За аб’яднаньне левых сілаў «Новая Лявіца» — 8,61% (экзыт-пол — 8,6% );

За правую партыю «Канфэдэрацыя Свабода і Незалежнасьць», якая стаіць на пазыцыях эўраскептыкаў — 7,16% (экзыт-пол — 6,2%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG