Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла кніга пра жыцьцё і творчасьць айца Льва Гарошкі


Айцец Леў Гарошка, 70-я
Айцец Леў Гарошка, 70-я

Выданьне расказвае пра вядомага дзеяча беларускай эміграцыі, ягоную дапамогу беларускім вэтэранам і ўцекачам.

У сьвет выйшла кніга, прысьвечаная жыцьцю й творчасьці айца Льва Гарошкі (1911–1977), рэлігійнага і грамадзкага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Скарынаўскай біблітэкі, піша старонка бібліятэкі ў фэйсбуку.

Кнігу «Айцец Леў Гарошка. Выбранае» ўклалі вядомыя дасьледнікі беларускай дыяспары Натальля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.

Кнігу выдаў фонд Камунікат у Беластоку.

Апынуўшыся на Захадзе, айцец Леў Гарошка, апрача рэлігійнай працы, стаў і цэнтральнай фігурай беларускага жыцьця ў Парыжы ў 1940-50-х гадох. Там займаўся дапамогай беларускім вэтэранам і ўцекачам, а таксама стварыў часопіс «Божым шляхам», які публікаваў артыкулы на рэлігійныя, гістарычныя і культурніцкія тэмы. Многія зь іх сталі даступнымі чытацтву ў Беларусі ў часопісе «Спадчына» у пачатку 1990-х.

У 1960-х гадох а. Гарошка далучыўся да Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане, куды перавёз сваю багатую бібліятэку, якая склала значную частку Bibliotheca Alboruthena — папярэдніцы Скарынаўкі. Айцец Гарошка займаўся каталягізацыяй бібліятэчнай калекцыі, займаўся перакладам Бібліі і лексікаграфіяй.

У 1970-х гадох ён жыў у Рыме, дзе заснаваў беларускую сэкцыю Радыё Ватыкан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG