Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Армэніі не паедзе на сустрэчу СНД, ён заявіў аб адсутнасьці падстаў для пераводу расейскіх міратворцаў у яго краіну


Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян. Архіўнае фота
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян. Архіўнае фота

Нікол Пашыньян расказаў аб сваім бачаньні будучыні памежнікаў Расеі і 102-й вайсковай базы ў Армэніі, а таксама міратворчага кантынгенту.

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што ня будзе ўдзельнічаць у саміце СНД, заплянаваным на 13 кастрычніка ў Бішкеку (Кыргыстан).

Аб гэтым паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ARMENPRESS са спасылкай на апарат кіраўніка армянскага ўраду.

Перад гэтым, 10 кастрычніка ў інтэрвію Грамадзкаму тэлебачаньню Армэніі Нікол Пашыньян расказаў аб сваім бачаньні будучыні памежнікаў Расеі і 102-й вайсковай базы ў Армэніі.

«Я толькі што гаварыў пра прававое абгрунтаваньне міратворчых войскаў Расеі ў Нагорным Карабаху. Заставацца ім у Армэніі ці не ў выпадку іхнага выхаду з Нагорнага Карабаху? Я сказаў, што ніякіх юрыдычных падстаў для іх знаходжаньня ў Армэніі няма.

Але зь іншага боку, я не разумею вашага пытаньня аб памежных войсках і 102-й вайсковай базе, таму што падставы іх прысутнасьці тут абсалютна зразумелыя. Гэтыя падставы працягваюць існаваць, і мы з Расея наконт гэтага не ўздымаем ніякіх пытаньняў», — працытавала агенцтва Нікола Пашыньняна.

Што папярэднічала цяперашняй сытуацыі ў Нагорным Карабаху

Нагорны Карабах (армянская назва Арцах) — горны рэгіён унутры тэрыторыі Азэрбайджану, у якім цягам стагодзьдзяў жылі і армяне, і азэрбайджанцы. Напярэдадні распаду Савецкага Саюзу насельніцтва тагачаснай Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці прыблізна на 75% складалася з армянаў. У 1980-я гады нацыяналістычны рух імкнуўся аддзяліць рэгіён ад Азэрбайджану і далучыць яго да Армэніі. У выніку вайны на пачатку 1990-х гадоў загінулі каля 30 тысяч чалавек, і сэпаратысты, падтрыманыя Армэніяй, узялі гэтую тэрыторыю і некалькі прылеглых раёнаў Азэрбайджану пад свой кантроль.

Дыпляматычныя намаганьні ўрэгуляваць канфлікт не далі істотных вынікаў, і ў 2020 годзе пачалася новая вайна, якая цягнулася шэсьць тыдняў. У выніку замірэньня пры пасярэдніцтве Расеі быў фактычна зафіксаваны пераход пад кантроль Азэрбайджану часткі рэгіёну і сямі прылеглых да яго раёнаў.

У 2022 годзе Баку і Ерэван пачалі перамовы, якія мелі канчаткова разьвязаць канфлікт. Заяўленай мэтай Азэрбайджану было вярнуць кантроль над усёй тэрыторыяй Нагорнага Карабаху, і армянскі прэмʼер-міністар Нікол Пашыньян даваў сыгналы, што ён гатовы на гэта пайсьці.

Аднак армянскае кіраўніцтва Нагорнага Карабаху не хацела ісьці на такі крок. Яно выказвала занепакоенасьць, што абяцаньні Азэрбайджану мірна «рэінтэграваць» этнічных армянаў — гэта толькі дымавая заслона, за якой хаваецца плян назаўсёды выціснуць іх з гэтай тэрыторыі. Міжнародныя пасярэднікі спрабавалі знайсьці кампраміс, але марна.

1 студзеня 2024 году спыніла сваё існаваньне Нагорна-Карабаская рэспубліка, абвешчаная больш за 30 гадоў таму этнічнымі армянамі на тэрыторыі былой савецкай Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці Азэрбайджану і не прызнаная ніводнай краінай сьвету.

Гэта адбылося ў выніку нападу Азэрбайджану на Нагорны Карабах увосень 2023 году. Азэрбайджанскія ўлады назвалі гэта «антытэрарыстычнай апэрацыяй». У выніку з Нагорнага Карабаху выехалі амаль усе этнічныя армяне, а Азэрбайджан абвясьціў яго сваёй тэрыторыяй і заявіў аб перамозе ў «Айчыннай вайне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG