Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ерэван: Карабах пакінулі больш за 100 тысяч жыхароў


Уцекачы з Нагорнага Карабаху
Уцекачы з Нагорнага Карабаху

Больш за 100 тысяч жыхароў Нагорнага Карабаху вымушана зьехалі ў Армэнію. Дзяржаўным жыльлём забясьпечаныя крыху больш за 34,5 тысяч чалавек. Такія зьвесткі даў урад Армэніі ў суботу, 30 верасьня, да 14 гадзін мясцовага часу.

Паводле непацьверджаных зьвестак, увечары ў суботу з Стэпанакерту (азэрбайджанская назва Ханкендзі) адправяцца два апошнія аўтобусы з астатнімі ўцекачамі, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Паводле зьвестак Ерэвану, на пачатак году армянскае насельніцтва рэгіёна ацэньвалася ў 120 тысяч чалавек.

З словаў былога дзяржаўнага міністра Нагорна-Карабаскай рэспублікі Артака Бэглар’яна, рэгіён цалкам апусьцеў, там засталіся некалькі сотняў чалавек, якія таксама зьбіраюцца зьехаць. Разам з тым Бэглар’ян удакладніў, што людзі могуць вярнуцца ў свае дамы, калі ім будуць дадзеныя міжнародныя гарантыі бясьпекі.

Прадстаўнік Высокага камісара ААН у справах уцекачоў у Армэніі Кавіта Бэляні паведаміла, што на сёньня арганізацыя не зафіксавала фактаў гвалту стасоўна ўцекачоў. У арганізацыі прызнаюць, што масавы сыход насельніцтва — сур’ёзная гуманітарная праблема, але азэрбайджанскі бок не праяўляе агрэсіі да перасяленцаў.

Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян раней назваў вымушаны масавы адʼезд карабахскіх армянаў «этнічнай чысткай» і «дэпартацыяй». У адказ МЗС Азэрбайджану заявіла, што з самага пачатку заклікала жыхароў рэгіёну застацца ў сваіх дамах і пачаць працэс рэінтэграцыі ў азэрбайджанскае грамадзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG