Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Літвы да Новай Зэляндыі: зьявілася культурная мапа беларускіх мясьцін за межамі Беларусі


Скрыншот з сайту kultmapka.me
Скрыншот з сайту kultmapka.me

Стваральнікі мапы беларускага бізнэсу за мяжой прадставілі новы прадукт — культурную мапу беларускага замежжа, паведамляе «Зеркало».

Яе задача — дапамагчы землякам адшукаць месцы, зьвязаныя зь Беларусьсю, глыбей даведацца пра ўласную гісторыю і культуру, усьвядоміць унёсак ураджэнцаў Беларусі ў гісторыю і культуру іншых краінаў і ўсяго сьвету, паведамілі стваральнікі.

Каардынаты на мапе пазначаныя ўжо ў 30 краінах — ад суседніх Літвы, Украіны, Расеі і Польшчы да далёкіх ЗША, Канады, Аўстраліі і нават Чылі. На мапе больш за 220 пунктаў: знакавыя месцы, помнікі, музэі, магілы і нават горы, названыя ў гонар нашых землякоў.

«Працуючы над BYMAPKA, мы заўважылі, што беларусам падабаецца падтрымліваць сваіх і замаўляць паслугі ў беларусаў. Адсюль у нас зьявілася ўпэўненасьць, што многім з нас будзе цікава даведацца пра культурныя артэфакты, якія захоўваюцца ў музэях іхнага гораду, або архітэктурныя аб’екты, зьвязаныя з нашай гісторыяй», — расказалі аўтары праекту.

На мапу нанесеныя месцы, зьвязаныя і з нашымі сучасьнікамі. Напрыклад, дом у Празе, дзе незадоўга да вяртаньня на радзіму ў выгнаньні жыў пісьменьнік Васіль Быкаў. Пазначаная і магіла ўраджэнца вёскі Вішнева Валожынскага раёну, дзявятага прэзыдэнта Ізраілю Шымона Пэрэса.

У пэрспэктыве каманда «Культмапкі» плянуе распрацаваць дадатковую опцыю, якая дапаможа карыстальнікам пракласьці найкарацейшы маршрут да бліжэйшага беларускага месца. Стваральнікі мапы таксама заклікаюць беларусаў дасылаць ім каардынаты месцаў, зьвязаных зь Беларусьсю і яе ўраджэнцамі, каб зрабіць мапу як найпаўнейшай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG