Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піўная кампанія Carlsberg адклікала ў расейскай «Балтыкі» ліцэнзію на ўсе свае брэнды


Рэкляма піва «Балтыка», ілюстрацыйнае фота
Рэкляма піва «Балтыка», ілюстрацыйнае фота

Расейскае піва кампаніі «Балтыка» прысутнічае на беларускімп рынку.

Адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў піва, дацкая кампанія Carlsberg, заявіла аб адкліканьні ліцэнзій на ўсе свае брэнды ў расейскай дачкі, піваварнай кампаніі «Балтыка».

Вытворца назваў гэта адказам на захоп бізнэсу дзяржавай, так ён кваліфікуе перадачу кіраваньня расейскім падразьдзяленьнем «Росимуществу».

«Балтыка» валодае ў Расеі васьмю заводамі, якія выпускаюць піва пад больш як 50 гандлёвымі маркамі, у тым ліку «Балтыку», Tuborg, Kronenbourg, Žatecký Gus, «Арсэнальнае». Кампанія — другі па памеры вытворца піва на расейскім рынку. Яе піва папулярнае і ў Беларусі.


У чэрвені быў анансаваны продаж вытворцы за 200 мільёнаў эўра неназванаму пакупніку. Угода была сарваная ўказам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, які ўвёў у расейскай кампаніі вонкавае кіраваньне.

У Carlsberg 3 кастрычніка заявілі, што адмаўляюцца «быць прымушанымі да ўгоды на непрымальных умовах, якія апраўдваюць незаконны захоп бізнэсу». «Балтыцы» дазволена выкарыстоўваць запасы і матэрыялы для вытворчасьці адкліканых брэндаў да 1 красавіка.


У верасьні «Балтыка» зьвярнулася ў Арбітражны суд Санкт-Пецярбурга з просьбай забараніць дацкім уладальнікам скасоўваць зь ёй ліцэнзійную дамову на наяўныя брэнды, пісала газэта «Коммерсантъ». Кампанія папрасіла суд забараніць Распатэнту ўносіць зьмены ў дагаворы на брэнды Tuborg, Kronenbourg, Seth & Riley’s Garage, Holsten і LAV, бо іх страта «прынясе кампаніі значную шкоду». Суд у прыняцьці забесьпячальных мераў адмовіў.


У 2022 годзе «Балтыка» вырабіла 197420000 дэкалітраў піва, пісаў «Коммерсантъ». Больш было толькі ў турэцка-бэльгійскай AB InBev Efes, 223,29 мільёна дал. Бэльгійская кампанія пакінула рынак у красавіку 2022 года, прадаўшы сваю долю ў расейскім бізнэсе турэцкаму партнэру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG