Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія ААН прыбыла ў Нагорны Карабах пасьля таго як 100 тысяч чалавек уцяклі з рэгіёну


Уцекачы з Нагорнага Карабаху. 1 кастрычніка 2023
Уцекачы з Нагорнага Карабаху. 1 кастрычніка 2023

Гэта першы за 30 гадоў візыт такой місіі. З Карабаху выехалі амаль усе армянскія жыхары.

Місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыбыла ў Нагорны Карабах у нядзелю, паведаміў агенцтву AFP прадстаўнік уладаў Азэрбайджану, пасьля таго, як амаль усё этнічнае армянскае насельніцтва ўцякло з рэгиёну ў сувязі з тым, што Баку вярнуў сабе адасоблены раней анкляў.

Калёна ўцекачоў з Нагорнага Карабаху. 25 верасьня 2023
Калёна ўцекачоў з Нагорнага Карабаху. 25 верасьня 2023

Прэс-сакратар прэзыдэнта Азэрбайджана паведаміў, што «місія ААН прыбыла ў Карабах у нядзелю раніцай» — у асноўным для ацэнкі гуманітарных патрэб.

Уцекачы з Нагорнага Карабаху ў Армэніі. 29 верасьня 2023
Уцекачы з Нагорнага Карабаху ў Армэніі. 29 верасьня 2023

Упершыны за 30 гадоў міжнародная арганізацыя атрымала доступ у гэты рэгіён.

Армянскія сэпаратысты, якія кантралявалі рэгіён на працягу трох дзесяцігодзьдзяў, пагадзіліся раззброіцца, распусьціць свой урад і рэінтэгравацца з Баку пасьля аднадзённага азэрбайджанскага наступу на мінулым тыдні.

Францыя крытыкуе на Азэрбайджан за тое, што ён дазволіў місіі ўехаць толькі пасьля таго, як большасьць жыхароў ужо ўцякла.

Амаль усе з прыкладна 120 000 жыхароў Карабаха пакінулі тэрыторыю, што выклікала крызіс уцекачоў.

Назелі Багдасаран, прэс-сакратар прэмʼер-міністра Армэніі, паведаміла, што да раніцы ў нядзелю ў Армэнію прыбылі 100 483 вымушана перамешчаных асобы.

Яна сказала, што 45 516 уцекачоў цяпер знаходзяцца ў месцах часовага разьмяшчэньня.

У нядзелю ў Арменіі адзначаўся нацыянальны дзень малітвы за рэгіён.

У цэрквах па ўсёй краіне білі званы, а кіраўнік Армянскай Апостальскай Царквы Гарэгін ІІ ўзначаліў службу ў галоўным саборы краіны Эчміядзіне, недалёка ад сталіцы Ерэвана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG