Выйшаў на волю экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук, паведамляюць праваабаронцы.
Віктар — прафэсійны арнітоляг, каардынатар праграм Франкфурцкай заалягічнай супольнасьці і арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Узначальваў апошнюю з 2007-га па 2014 год, затым быў яе супрацоўнікам. Яго называюць «адвакатам дзікай прыроды».
Палітзьняволенаму прысудзілі 2,5 года калёніі паводле ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Згодна з матэрыяламі справы, «ён блякаваў рух транспарту на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лёзунгі. Падчас расьсьледаваньня выяўлена яшчэ пяць аналягічных эпізодаў».
Фянчук адбываў тэрмін у магілёўскай калёніі № 15.
Палітзьняволеную маці дваіх непаўналетніх дзяцей будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў
Жанну Волкаву затрымалі ў гомельскай школе № 63, куды яна прыйшла на сустрэчу з настаўніцай ейнага дзіцяці 11 траўня. Цяпер Жанна знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Яе абвінавачваюць адразу паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 367 («Паклёп на прэзыдэнта»); ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»); ч. 1 арт. 130 («Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»); ч. 1 арт. 368 КК («Абраза прэзыдэнта»); ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Суд над жанчынай пачнецца 9 кастрычніка ў Гомельскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць судзьдзя Алег Харошка. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.