Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграма рэзыдэнцый Perspaktiv у Нямеччыне і Польшчы абвяшчае новы прыём заявак для беларускіх дзеячоў культуры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праект PerspAKTIV рэалізуецца з мэтай падтрымаць дзеячаў культуры зь Беларусі, стварыць умовы для прафэсійнай рэалізацыі, абмену досьведам і ўзьнікненьня прафэсійных сувязяў паміж беларускімі работнікамі культуры і і міжнародным мастацкім кам'юніці.

Ініцыятыва RAZAM e.V. сумесна з Ambasada Kultury зноў запрашае беларускіх дзяячак і дзеячоў культуры і мастацтва, незалежна ад узросту і месца цяперашняга знаходжаньня, на праходжаньне рэзыдэнцкай праграмы

Перавага ва ўдзеле тым, хто:

  • ︎︎︎працуе ў актуальных кірунках сучаснага мастацтва, тэатру ці музыкі;
  • зацікаўлены ў інтэграцыі ў прафэсійнае асяродзьдзе ў Польшчы ці Нямеччыны;
  • ня мае паўнавартаснай магчымасьці для прафэсійнага разьвіцьця і працы ў гэты момант у Беларусі;
  • стаў ахвярай палітычных рэпрэсій, зазнаў факты цэнзуры з боку ўлады і інстытуцый культуры Беларусі.

Адпаведнасьць усім крытэрыям конкурсу не зьяўляецца гарантыяй удзелу ў праграме рэзыдэнцый, бо фінальны адбор удзельнікаў — гэта шматкампанэнтны працэс, які адбываецца сумесна з прадстаўнікамі арганізацый, якія прымаюць, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні ініцыятывы.

PerspAKTIV ініцыяваны RAZAM e.V. — Belarusische Gemeinschaft у партнэрстве з Ambasada Kultury і гарадзкой галерэяй Arsenal (Познань, Польшча) i ажыцьцяўляецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны.

За час існаваньня праекту была пашырана сетка партнэраў. Ужо цяпер у яе ўваходзяць: ECLAT Festival / Musik der Jahrhunderte/ Plattform B (DE), Sasha Waltz & Guests(DE), Hellerau — Europäisches Zentrum der Künste(DE), Kulturstiftung Schloss Wiepersdorf(DE), Air_Frankfurt (DE), @Lake Studios (DE), Uniwersytet Artystyczny w Poznaniu (PL), TR Warszawa (PL), Sputnik Photos (PL), Centrum Sztuki WRO / WRO Art Center (PL), Instytut Grotowskiego (PL).

Праграма рэзыдэнцый, цягам ад аднаго да трох месяцаў, адбудзецца са студзеня па сьнежань 2024 году і пакрывае выдаткі на падарожжа, пражываньне і стыпэндыю.

Дэдлайн падачы заявак — 10 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG