Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская выведка паведаміла аб пашкоджаньні двух самалётаў і аднаго верталёта на аэрадроме пад Масквой


Расейскі самалёт АН-148. Ілюстрацыйнае фота
Расейскі самалёт АН-148. Ілюстрацыйнае фота

Вайсковыя выведнікі Ўкраіны сьцьвярджаюць, што «каральныя органы Расеі» шукаюць дывэрсантаў і забаранілі распаўсюджваць інфармацыю ў мясцовых СМІ.

У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі, што расейскія сьледчыя пачалі расьсьледаваньне дывэрсіі, у выніку якой 18 верасьня на аэрадроме «Чкалаўскі» істотныя пашкоджаньні атрымалі два самалёты і адзін верталёт.

«Падзея выклікала вялікую гістэрыку ў вышэйшых калідорах улады — на аэрадроме базуюцца ўрадавыя самалёты, так званыя „самалёты суднага дня“ і спэцыяльныя самалёты (выведнікі)», — адзначаецца ў паведамленьні ўкраінскай вайсковай выведкі.

Паводле ўкраінскіх выведнікаў, невядомыя асобы на аэрадроме, які пільна ахоўваецца, заклалі выбухоўку і падарвалі самалёты Ан-148 і Іл-20 (яны адносяцца да 354-га авіяпалка спэцыяльнага прызначэньня), а таксама верталёт Мі-28Н, які актыўна далучалі для барацьбы з дронамі над Маскоўскай вобласьцю.

«Пашкоджаньні самалётаў не дазваляюць разьлічваць на іх хуткае аднаўленьне. У верталёта выбух пашкодзіў хваставую частку. Яшчэ адзін Ан-148, які знаходзіўся побач зь іншымі на стаянцы, атрымаў нязначныя пашкоджаньні», — адзначаецца ў паведамленьні ўкраінскай выведкі.

Вайсковыя выведнікі Ўкраіны сьцьвярджаюць, што «каральныя органы Расеі» шукаюць дывэрсантаў і забаранілі распаўсюджваць інфармацыю ў мясцовых СМІ.

Аэрадром «Чкалаўскі» знаходзіцца ў Маскоўскай вобласьці на адлегласьці 30 кілямэтраў ад расейскай сталіцы.

У расейскіх СМІ інфармацыя аб гэтым інцыдэнце адсутнічае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG