Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чырвоны Крыж пацьвердзіў, што мэр Херсону знаходзіцца ў расейскім палоне


Ігар Калыхаеў знаходзіцца ў расескім палоне з чэрвеня 2022 году
Ігар Калыхаеў знаходзіцца ў расескім палоне з чэрвеня 2022 году

Але стан яго здароўя і месцазнаходжаньне застаюцца невядомымі.

Законны мэр Херсону Ігар Калыхаеў, якія пасьля затрыманьня расейцамі ў чэрвені 2022 году лічыўся зьніклым бяз зьвестак, афіцыйна атрымаў статус палоннага.

«Я зьвязаўся з Чырвоным Крыжам, і мне толькі сказалі, што расейскі бок уключыў майго бацьку ў сьпіс ваеннапалонных», — паведаміў ягоны сын Сьвятаслаў украінскаму каналу «Суспiльне».

У той жа час, паводле сына, невядома, ні дзе ён, ні стан ягонага здароўя.

Ігар Калыхаеў узначальваў гарадзкую адміністрацыю Херсону зь лістапада 2020 году. Расейскія войскі захапілі горад у сакавіку 2022 году. Нейкі час ён працягваў кіраваць мясцовай адміністрацыяй, якая забясьпечвала жыцьцядзейнасьць гораду, аднак супрацоўнічаць з расейскімі вайскоўцамі адмовіўся. 28 чэрвеня 2022 году Ігара Калыхаева затрымалі пасьля вобшуку, праведзенага ФСБ і Расгвардыяй.

У ліпені 2023 году ўкраінскія ўлады паведамілі, што ў расейскім палоне знаходзяцца 25 тысяч цывільных украінцаў, сярод якіх шмат прадстаўнікоў законных мясцовых уладаў Украіны. Расея вельмі рэдка ўключае цывільных грамадзян у сьпісы для абменаў.

«Па цывільных закладніках найгоршая сытуацыя. Найбольш цяжка вяртаць менавіта цывільных закладнікаў. Чаму? Міжнародных канвэнцый няма. Няма альгарытму вяртаньня праз працэдуру абмену, напрыклад, як для ваеннапалонных», — сказаў Свабодзе Ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец.

За ўвесь час Украіна змагла вярнуць на сваю тэрыторыю з Расеі 2598 вайскоўцаў і толькі 144 цывільных грамадзян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG