Паводле яго, расейцы нанесьлі ракетны ўдар па Харкаве, былі зьбітыя 4 кіраваныя ракеты С-300.
«Расейскія ракеты трапілі ў будынак цывільнага прадпрыемства. На месцы «прыезду» пачаўся пажар, кажа мясцовы чыноўнік.
Сінегубаў не паведаміў, ці ёсьць ахвяры ў выніку абстрэлу.
Таксама расейцы нанесьлі ўдары ракетамі і бесьпілётнікамі па адэскай вобласьці. Ад абстрэлую ніхто не пацярпеў, але было пашкоджанае сховішча збожжа, паведаміў кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер.