Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі могуць пачаць плаціць пэнсіі большасьці пэнсіянэраў праз банкі


Лукашэнка размаўляе з пэнсіянэркай у Жыткавічах, красавік 2018 году.
Лукашэнка размаўляе з пэнсіянэркай у Жыткавічах, красавік 2018 году.

У Беларусі працягваюць абмяркоўваць, што рабіць з законапраектам па сацыяльным абслугоўваньні. Напярэдадні гэты дакумэнт абмеркавалі ў Палаце прадстаўнікоў.

«Зеркала» нагадвае, што адна з навінак, якую хочуць увесьці законапраектам, — перавод большасьці беларусаў на атрыманьне пэнсій праз банкі.

15 верасьня ў Палаце прадстаўнікоў правялі пасяджэньне працоўнай групы па гэтым нашумелым законапраекце. Акрамя дэпутатаў у абмеркаваньні бралі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў.

На пасяджэньні абмеркавалі сярод іншага дзяржаўнае рэгуляваньне дзейнасьці арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі праз стацыянарнае абслугоўваньне.

Пра які законапраект ідзе мова

Улады хочуць увесьці зьмены па сацыяльным страхаваньні. Адна з магчымых навінак, якую прапануе ўрад, — унесьці зьмену ў мэханізм выплаты пэнсій. Іх хочуць выдаваць пераважна праз банкі, а магчымасьць атрымліваць грошы праз пошту маюць намер пакінуць толькі для некаторых беларусаў.

Раней дэпутаты Палаты скрытыкавалі прапанову ўраду, а пасьля прынялі яе ў першым чытаньні.

У Міністэрстве працы не адказвае на пытаньні журналістаў, ці маюць намер улады ўводзіць зьмену мэханізму атрыманьня пэнсій або адмовіліся ад гэтай задумы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG