Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь працягваюць дастаўляць з Расеі кампанэнты ядзернай зброі, — «Супольнасьць чыгуначнікаў»


Папераджальны знак чыгуначнага пераезду, ілюстрацыйнае фота
Папераджальны знак чыгуначнага пераезду, ілюстрацыйнае фота

Чарговы этап увозу чыгуначнымі маршрутамі кампанэнтаў расейскага тактычнага ядзернага ўзбраеньня і спадарожнага абсталяваньня на тэрыторыю Беларусі пачаўся зь верасьня 2023, паведамляе «Супольнасьць чыгуначнікаў».

Для большай сакрэтнасьці часткі тактычнай ядзернай зброі дастаўляюць групамі па 3-6 вагонаў з асобным лякаматывам.

«Прысвоеныя на пачатковай станцыі нумар і індэкс зьмяняюцца перад стыковачнымі пунктамі ў Расеі і пры перасячэньні расейска-беларускай мяжы. Пры кожнай такой зьмене праводзіцца і зьмена станцыі прызначэньня цягніка», – паведамляе сайт «Супольнасьці чыгуначнікаў».

Паводле зьвестак чыгуначнікаў, вагоны прыбывалі ў Беларусі 26 жніўня, 4 і 5 верасьня. «У агульнай колькасьці адзначана як мінімум 5 цягнікоў, якія падпадаюць пад катэгорыю вайсковых эшалёнаў у адпаведнасьці з родам грузу. Канчатковымі пунктамі прызначэньня гэтых цягнікоў на тэрыторыі Беларусі зьяўляюцца станцыі: Баранавічы-Палескія і Лунінец».

Акрамя таго, паводле зьвестак сайту, яшчэ плянуецца каля трох «адправак» на станцыю Прудок (Віцебскае аддзяленьне БЧ) кампанэнтаў тактычнай ядзернай зброі і зьвязанага зь ім абсталяваньня, заплянаваных на кастрычнік – лістапад 2023 з Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG