Мясцовыя жыхары сьцьвярджаюць, што «чулі як нешта ляпнула». Пазьней дарадца «кіраўніка» анэксаванага Крыма Алег Кручкоў пацьвердзіў, што ў Сімфэропалі гарыць воінская частка, але ён удакладніў, што гэта «бытавое ўзгараньне».
«Працуюць два пажарныя аўтамабілі. Пажар лякалізаваны», — напісаў ён.
Узброеныя сілы Украіны лічаць ваенныя базы Расеі ў анэксаваным Крыме законнымі цэлямі і атакуюць іх пры дапамозе беспілётнікаў і крылатых ракет. Так, у апошнія дні жніўня Мінабароны Расіі давала справаздачу аб зьбітых сіламі СПА ракетах над Крымам. 25 жніўня расійскае ведамства заяўляла, што ўкраінскае войска спрабавала ўдарыць па анэксаваным Крыме 42 беспілётнікамі.
«У выніку агнявога ўзьдзеяньня над Крымам 9 зь іх зьнішчаныя, 33 задушаны сродкамі РЭБ і пацярпелі крушэньне, не дасягнуўшы мэты», — сьцьвярджалі ў Мінабароны Расеі.