Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяніну Беларусі пагражае да пяці гадоў зьняволеньня за спробу хабару ў 5 эўра латвійскаму мытніку на мяжы


Латвійская мяжа зь Беларусьсю. Ілюстрацыйнае фота
Латвійская мяжа зь Беларусьсю. Ілюстрацыйнае фота

Управа падатковай і мытнай міліцыі Службы дзяржаўных даходаў Латвіі на падставе зьвестак мытні і дэпартамэнту ўласнай бясьпекі завялі крымінальную справу супраць грамадзяніна Беларусі за спробу даць хабар латвійскаму мытніку.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, інцыдэнт адбыўся 2 верасьня на памежным пункце «Сілене» (зь беларускага боку «Ўрбаны». — РС). Беларус хацеў правезьці на тэрыторыю Латвіі забароненыя для ўвозу прадукты, а калі яму адмовілі, прапанаваў латвійскаму мытніку хабар 5 эўра.

Мытнік хабар ня ўзяў і паведаміў пра інцыдэнт у дэпартамэнт уласнай бясьпекі Службы дзяржаўных даходаў Латвіі (дзяржаўны мытны орган краіны. — РС).

Пасьля дакумэнтаваньня крымінальную справу перадалі для далейшага разгляду ў мясцовую пракуратуру. Беларус абвінавачваецца ў хабары службовай асобе. Згодна з часткай 1 артыкула 323 Крымінальнага кодэксу Латвіі, грамадзяніну Беларусі пагражае пазбаўленьне волі да пяці гадоў, кароткачасовы арышт, грамадзкія працы або штраф.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG