Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Беларусі: Польшча адмаўляецца быць назіральнікам на вучэньнях АДКБ


На вучэньнях АДКБ, архіўнае фота
На вучэньнях АДКБ, архіўнае фота

Пра запрашэньне назіральнікаў з Польшчы стала вядома толькі за дзень да пачатку вучэньняў АДКБ у Беларусі.

Начальнік дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Валеры Равенка паведаміў у Твітэры, што прадстаўнікі Польшчы «папярэдне» адмаўляюцца прысутнічаць на вучэньнях Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) «Баявое братэрства — 2023».

Равенка заявіў, што Польшча «не запрашала беларускіх назіральнікаў на свае вучэньні «Цмок-2021» і «Анаконда-2023».

Інфармацыі з польскага боку наконт гэтага пакуль няма.

За вучэньнямі будуць назіраць прадстаўнікі Кітаю, Ірану, Саудаўскай Арабіі і Манголіі.

Аляксандар Лукашэнка 31 жніўня заявіў, што беларускі бок запрасіў і прадстаўнікоў Польшчы.

У рамках комплексу апэратыўна-тактычных вучэньняў АДКБ «Баявое братэрства» 1–6 верасьня на тэрыторыі Беларусі пройдуць:

  • манэўры «Ўзаемадзеяньне» (сумеснае ўрэгуляваньне крызіснай сытуацыі);
  • «Пошук» (узаемадзеяньне выведак), «Эшалён» (дзеяньні сіл і сродкаў матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня);
  • «Бар’ер» (сумесная работа фармаваньняў радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны;
  • і «Скала» (дзеяньні ратавальнікаў краін АДКБ пры ядзернай аварыі).

Чакаецца ўдзел 2,5 тысячы вайскоўцаў і звыш 500 адзінак вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі. Будуць задзейнічаныя палігоны і ўчасткі мясцовасьці Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцей.

Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы — вайскова-палітычны блёк. У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан.

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў, які адказвае за паўночны апэрацыйны кірунак, заявіў, што правядзеньне на тэрыторыі Беларусі вайсковых вучэньняў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы «Баявое братэрства — 2023» зьяўляецца аспэктам павелічэньня небясьпекі.

«Паводле вайсковай навукі мы заўсёды рэагуем на любыя зьмены ў апэратыўнай баявой абстаноўцы. [...] Для нас любыя дзеяньні з боку ворага, у тым ліку правядзеньне вучэньняў на іхнай тэрыторыі, — гэта пэўны аспэкт павелічэньня небясьпекі», — заявіў Сяргей Наеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG