Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошнія 7 гадоў школьнікаў у Беларусі пабольшала на 12%, студэнтаў паменшала на 32,2%


Беларускія абітурыенты. Ілюстрацыйнае фота
Беларускія абітурыенты. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі за апошнія сем гадоў колькасьць школьнікаў павялічылася, а студэнтаў — зьменшылася, сьведчыць праведзены BPN аналіз зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Паводле зьвестак Белстата, колькасьць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на пачатак навучальнага года 2022/2023 складала 2900 (на пачатак 2015/2016 навучальнага года — 3230; мінус 10,2%), у іх вучылася 1 млн 85,6 тыс. чалавек (969,1 тыс.;+12%), па выніках навучальнага года агульную базавую адукацыю атрымалі 96,6 тыс. школьнікаў (89,7 тыс.; +7,7%), агульную сярэднюю — 53,7 тыс. (56,6 тыс..;-5,1%).

Колькасьць устаноў прафэсыйна-тэхнічнай адукацыі склала 170 супраць 206 сем гадоў таму ( мінус 17,5%), усяго навучэнцаў — 60,5 тыс. (72,2 тыс.; мінус 16,6%), прынята навучэнцаў — 25,9 тыс. (33,7 тыс.; −23,1%), атрымалі дыплём рабочых (служачых) — 22,6 тыс. (31,1 тыс.; −27,3%).

Колькасьць устаноў сярэдняй спэцыяльнай адукацыі — 221 (231; −4,3%), усяго навучэнцаў — 108,9 тыс. (121,3 тыс.; −10,2%), прынята — 38,1 тыс. (38,9) тыс.;-2,1 працэнта), выпушчана спэцыялістаў — 30,1 тыс. (39 тыс.; −22,8%).

Колькасьць устаноў вышэйшай адукацыі — 50 (52; −3,8%), усяго студэнтаў — 228 тыс. (336,4 тыс.; −32,2%), прынята — 54,3 тыс. (63,1 тыс.; −13,9%), выпушчана — 57,1 тыс. (78 тыс.; −26,8%).

Колькасьць магістрантаў вырасла да 10,6 тыс. (10,2 тыс.; +3,9%), прынята — 5,6 тыс. (6,8 тыс.; −17,6%), выпушчана спэцыялістаў з дыплёмам магістра — 5,9 тыс. (4,5 тыс.; 31,1%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG