Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачаліся вучэньні АДКБ. Што пра іх вядома


Вайсковыя манэўры АДКБ «Узаемадзеньне-2023». Беларусь, жнівень 2023. Фота Мінабароны Беларусі
Вайсковыя манэўры АДКБ «Узаемадзеньне-2023». Беларусь, жнівень 2023. Фота Мінабароны Беларусі

Раней паведамлялі аб запрашэньні назіральнікаў толькі з чатырох краін — з Кітаю, Ірану, Саўдаўскай Арабіі і Манголіі.

Структура вучэньняў

У рамках комплексу апэратыўна-тактычных вучэньняў АДКБ «Баявое братэрства» 1–6 верасьня на тэрыторыі Беларусі пройдуць

  • манэўры «Узаемадзеяньне» (сумеснае ўрэгуляваньне крызіснай сытуацыі),
  • «Пошук» (узаемадзеяньне выведак), «Эшалён» (дзеяньні сіл і сродкаў матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня),
  • «Бар’ер» (сумесная работа фармаваная радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны
  • і «Скала» (дзеяньні ратавальнікаў краін АДКБ пры ядзернай аварыі).

Колькі вайскоўцаў удзельнічае

Чакаецца ўдзел 2,5 тысячы вайскоўцаў і звыш 500 адзінак ваеннай і спэцыяльнай тэхнікі. Будуць задзейнічаныя палігоны і ўчасткі мясцовасьці Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцей.

Міністар абароны Казахстану Руслан Жаксылыкаў заявіў, што казахстанскія вайскоўцы возьмуць удзел у вучэньнях АДКБ «Баявое братэрства» ў Беларусі, але вайсковая тэхніка з Казахстану ў Беларусі накіроўвацца ня будзе.

Каго запрасілі назіральнікамі

За вучэньнямі будуць назіраць прадстаўнікі Кітаю, Ірану, Саўдаўскай Аравіі і Манголіі.

Аляксандар Лукашэнка 31 жніўня заявіў, што беларускі бок запрасіў і прадстаўнікоў Польшчы.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, Лукашэнка назваў гэта жаданьнем «выключыць любыя інсынуацыі» вакол тэмы пагрозаў зь Беларусі.

Паводле яго, Беларусь гатова да аднаўленьня добрых дачыненьняў з суседзямі. «Аднак у адказ на ўсе нашы сыгналы ідуць толькі абвінавачаньні і пагрозы. Значыць, ніякай нармалізацыі ім ня трэба», — мяркуе Лукашэнка.

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін пазьней паведаміў, што Польшча не адказала на запрашэньне назіраць за вучэньнямі АДКБ «Баявое брацтва — 2023».

Такую заяву ён зрабіў па выніках пасяджэньня Савета бясьпекі Беларусі 31 жніўня. Яго цытуе прэс-служба ваеннага ведамства: «У Польшчы яшчэ ёсьць час да 6 верасьня, калі пачнецца «завяршальны этап вучэньняў». «Калі ласка, чакаем у госьці, каб паказаць сваю адкрытасьць», — сказаў міністар.

31 жніўня на пасяджэньні Савета бясьпекі Аляксандр Лукашэнка заявіў: польскі бок быў запрошаны назіраць за вучэньнямі, каб «выключыць любыя інсынуацыі наконт гэтага».

Рэакцыя на Захадзе і ва Ўкраіне

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў, які адказвае за паўночны апэрацыйны кірунак, заявіў, што правядзеньне на тэрыторыі Беларусі вайсковых вучэньняў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы «Баявое братэрства-2023» зьяўляецца аспэктам павелічэньня небясьпекі. Таму ўсе падразьдзелы атрымалі заданьне ўзмацніць ахову мяжы і пільнасьць на ўсіх баявых пазыцыях.

Міністар замежных спраў Польшчы Зьбігнеў Раў лічыць, што мэтай вайсковых вучэньняў зьяўляецца дэстабілізацыя , мэта якіх — «вядома, дэстабілізацыя» сытуацыі ў рэгіёне.

Што такое АДКБ

Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы — вайскова-палітычны блёк.

У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG