Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцам стаў вядомы вырак вядомаму самелье Аляксандру Кульбачку


Суд у Менску, ілюстарцыйнае фота
Суд у Менску, ілюстарцыйнае фота

Вырак агучылі ў лютым 2023, але вядома пра яго стала толькі ў канцы жніўня.

Аляксандра Кульбачку затрымалі 11 кастрычніка 2022 года і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342). Да суда Аляксандра ўтрымлівалі ў СІЗА № 1 Мінска, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Аляксандр Кульбачка — саўладальнік аднаго з вінных бараў Менска, у 2017 годзе яго прызналі «найлепшым самелье Беларусі», ён — вядучы тэлеграм-канала «Саша і віно». Мае на ўтрыманьні непаўналетніх дзяцей.

Паводле матэрыялаў абвінавачаньня, Кульбачка нібыта са жніўня да кастрычніка 2020 года чатыры разы браў удзел у масавых акцыях пратэсту, пры гэтым у розных месцах Менска «стаяў і рухаўся па праезнай частцы дарог і вуліц, блякаваў шлях транспартным сродкам».

Разгляд справы адбыўся ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска яшчэ 28 лютага. Судзьдзя Іна Сівец прызначыла Аляксандру абмежаваньне волі без накіраваньня ў ПУАТ тэрмінам на тры гады ("хатняя хімія).

А 24 сакавіка 2023 года ён быў унесены ў пералік грамадзян, якія нібыта маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG