Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеканал АНТ пацьвердзіў інфармацыю пра затрыманьне аналітыка Андрэя Паротнікава. Яго вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»


Андрэй Паротнікаў, 2019 год
Андрэй Паротнікаў, 2019 год

Паводле «Нашай Нівы», АНТ праанансавала гучны фільм пра затрыманьне Андрэя Паротнікава.

Яшчэ ў сакавіку выданьне пісала, што Андрэй Паротнікаў мог быць затрыманы. Яго знаёмы паведаміў тады «Нашай Ніве», што Паротнікава затрымалі ў Маскве і даставілі ў Менск.

З апублікаванага анонсу АНТ вынікае, што аналітыка затрымалі ў Смаленску. Андрэя Паротнікава называюць у анонсе «здраднікам дзяржавы».

Апошнія допісы ў Фэйсбуку Андрэя Паротнікава датуюцца 7 сакавіка.

«Наша Ніва» сьцьвярджае, што Паротнікава трымаюць у СІЗА КДБ.

Андрэй Паротнікаў — выхадзец зь Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, капітан міліцыі запасу. Пасьля звальненьня з МУС ён займаўся незалежнай аналітыкай на тэмы бясьпекі і сілавых структур. Кіраваў аналітычным цэнтрам Belarus Security Blog.

У верасьні 2022 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, якім пазбавіў вайсковых і спэцыяльных званьняў больш за 80 чалавек. Сярод іх быў і Андрэй Паротнікаў.

Таксама сярод пазбаўленых вайсковых званьняў былі прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык (пазбаўлены званьня падпалкоўніка запасу) і ягоны сын Аляксандар Сахашчык (маёр). Былі ў сьпісе і іншыя вядомыя людзі:

  • Палітычны аналітык Ягор Лебядок;
  • Бягуха Крысьціна Ціманоўская;
  • Вайсковец палку Каліноўскага Павал Кулажанка;
  • дарадца юстыцыі Алег Талерчык, прадстаўнік ByPol;
  • Васіль Верамейчык, добраахвотнік палку Каліноўскага;
  • юрыст 1-й клясы Яўген Бабак (былы пракурор, які зладзіў праверку супрацоўнікаў ДAІ, што пабілі байкераў 11 жніўня 2020 году), палітвязень;
  • капітан міліцыі запасу Ігар Букас, жыхар Бабруйску, асуджаны за «гвалт над міліцыянтам» падчас пратэстаў, і многія іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG