Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 25 жніўня: У Гомлі судзяць прадпрымальніцу Вікторыю Гаўрыліну


Гомельскі абласны суд. Ілюстрацыйнае фота
Гомельскі абласны суд. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Гомельскім абласным судзе 25 жніўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзьняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Яе абвінавачваюць у ў фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці за ахвяраваньні паводле арт. 361-2 КК, а таксама за незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцьці паводле ч. 1 арт. 179 КК (выключана з кодэкса 26.05.2011) і незаконных дзеяньнях у дачыненьні да пэрсанальных зьвестак паводле арт. 203-1 КК.

Вядома, што судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме, судзьдзя — Анатоль Сотнікаў.

Вікторыя Гаўрыліна — прадпрымальніца, танцорка, маці дваіх дзяцей. Яе затрымалі разам з мужам Дзьмітрыем Гаўрыліным, які адбыў 30 дзён адміністрацыйнага арышту і быў адпушчаны на волю. Вікторыю 27 студзеня 2023 году да суду зьмясьцілі ў СІЗА № 3 Гомля.

Сілавікі затрымалі мужчыну па вяртаньні з Польшчы ў Беларусь

Праваабаронцы паведамляюць, што затрыманы мужчына нядаўна вярнуўся ў Беларусь з Польшчы.

Сілавікі пагражаюць яму арт. 130 КК («Распальваньне варожасьці»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG