Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
На відэа, апублікаваным пасьля вызваленьня, Ганчарэнка падзякаваў «усім, хто маліўся». «Гасподзь быў са мной, я гэта адчуваў. Усіх люблю, абдымаю. Да сустрэчы», — сказаў пастар.
- Пастара менскай пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Вячаслава Ганчарэнку і ягонага зяця Ільлю Будая затрымалі 14 жніўня пасьля ператрусу ў доме. Паводле інфармацыі ініцыятывы «Хрысьціянская візія», у яго дом 14 жніўня «ўварвалася 20 аўтаматчыкаў» з ГУБАЗіК МУС. Зяця Ганчарэнкі, Ільлю Будая, арыштавалі на 5 дзён паводле артыкула 19.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).
- 20 чэрвеня стала вядома пра знос будынку царквы. На гэтым месцы нібыта плянуецца пабудаваць школу. Пасьля здарэньня Ганчарэнка накіраваў зварот да ўладаў, у якім назваў знос будынку «фатальнай памылкай», пасьля якой «непазьбежна будуць наступствы».
- Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году пастар Ганчарэнка асудзіў гвалт сілавікоў у дачыненьні да пратэстоўцаў. У лютым 2021 году царкву прымусова выселілі з культавага будынку, у які вернікі пераабсталявалі былы кароўнік. У верасьні 2022 году Ганчарэнку затрымалі і аштрафавалі на 100 базавых велічыняў (3,2 тысячы рублёў).
- Царква была заснаваная ў 1992 годзе. Улады пачалі яе перасьледаваць на пачатку нулявых гадоў.