Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс перадачы ядзернай зброі з Расеі ў Беларусь працягваецца — прэзыдэнт Польшчы


Прэзыдэнт Польшчы. Архіўнае фота.
Прэзыдэнт Польшчы. Архіўнае фота.

Расея цяпер перадае ў Беларусь сваю тактычную ядзерную зброю, заявіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, піша The Guardian.

«Я сказаў прэзыдэнту (прэзыдэнту Партугаліі. — рэд.) аб рэалізацыі заяваў Уладзіміра Пуціна аб тым, што тактычная ядзерная зброя Расеі будзе перамешчана на тэрыторыю Беларусі. Сапраўды, гэты працэс адбываецца, мы гэта бачым», — сказаў Дуда падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі зь лідэрам партугальскай дзяржавы.

Паводле прэзыдэнта Польшчы, «такія дзеяньні мяняюць архітэктуру бясьпекі ў Эўропе і на ўсходнім флянгу NATO».

Міграцыйны ціск, які чыніцца на Польшчу з боку Беларусі, таксама стаў адной з тэм перамоў польскага прэзыдэнта Анджэя Дуды і яго партугальскага калегі Марсэла Рэбелу дэ Соўза ў Варшаве.

«Ёсьць праблема, пра якую я сёньня больш падрабязна гаварыў з прэзыдэнтам Партугаліі, а менавіта гібрыдны міграцыйны ціск з боку беларускага рэжыму, які выштурхоўвае мігрантаў да нашай мяжы», — цытуе Дуду яго прэс-служба.

Паводле яго слоў, мяжа зь Беларусьсю — гэта ня толькі польскія рубяжы. «Палякі ахоўваюць бясьпеку і Паўночнаатлянтычнага альянсу, і ЭЗ», — падкрэсьліў палітык.

  • У канцы чэрвеня Лукашэнка заявіў, што «большая частка» расейскай ядзернай зброі, якую плянуецца перамясьціць у Беларусь, ужо знаходзіцца ў краіне.
  • 22 ліпеня Агенцтва выведкі Мінабароны ЗША адзначыла, што «няма падставаў сумнявацца» ў тым, што Расея, як заявіў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, сапраўды разьмясьціла ў Беларусі тактычную ядзерную зброю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG