Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства працы анансавала рост заробкаў бюджэтнікаў. Але ёсьць нюанс


Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Урад 18 жніўня падвысіў так званую базавую стаўку да 235 рублёў, 1 верасьня 2022 году яна складала 211 рублёў (падвышэньне на 11,4%).

«Базавая стаўка — асноўны элемэнт тарыфнай сыстэмы, на аснове якой праводзіцца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсыдыі, работнікі якіх прыраўнаныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый», — растлумачылі ў ведамстве.

Асноўная частка заробку падлічваецца як базавая стаўка, памножаная на каэфіцыент разраду.

Між тым спажывецкія цэны ў Беларусі ў студзені-ліпені 2023 году вырасьлі, паводле агенцтва BPN, на 3,26%. Такім чынам, рэальнае падвышэньне заробкаў бюджэтнікам як мінімум на чвэрць меншае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG