Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тры гады калёніі асудзілі прадпрымальніка, які пераводзіў грошы на дапамогу Ўкраіне праз фонд BySol


Юры Ташкінаў
Юры Ташкінаў

Гомельскі абласны суд прыгаварыў мясцовага прадпрымальніка Юрыя Ташкінава да трох гадоў калёніі за пераводы грошай у дапамогу Ўкраіне, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Ташкінава прызналі вінаватым у фінансаваньні «экстрэмісцкага фармаваньня» (артыкул 361-2 КК РБ) і «распальваньні варожасьці» (артыкул 130 КК РБ). Справу разглядалі ў закрытым рэжыме, яе падрабязнасьці невядомыя.

Паводле інфармацыі выданьня «Флагшток», фінансаваньнем «экстрэмісцкага фармаваньня» сьледзтва назвала грашовыя пераводы, якія прадпрымальнік рабіў на дапамогу Ўкраіне праз фонд BySol.

А ў распальваньні варожасьці гамельчука абвінавацілі праз тое, што пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ён у сацсетках выказваўся супраць вайны і публікаваў справаздачы аб гуманітарнай дапамозе жыхарам Чарнігаўскай вобласьці, а таксама «пакідаў нэгатыўныя камэнтары» на адрас журналістаў беларускіх дзяржаўных СМІ.

Юрый Ташкінаў — рэзыдэнт гомельскага тэхнапарку. У 2018 годзе ён распрацаваў мабільнае прыкладаньне для пошуку выканаўцаў розных паслугаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG