Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм заблякаваў новы сайт «Прэсболу» празь дзень пасьля запуску


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Лягатып выданьня «Прэсбол»
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Лягатып выданьня «Прэсбол»

Міністэрства інфармацыі Беларусі 5 жніўня абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу resport.by, на якім публікавала кантэнт рэдакцыя спартовай газэты «Прэсбол», паведамляе BPN.

Сайт не адчыняецца ні ў Беларусі, ні за яе межамі.

Пры спробе ўваходу на партал з тэрыторыі Беларусі на экране зьяўляецца паведамленьне: «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі <...>, прынятага ў адпаведнасьці з законам «Аб СМІ».

Пра пачатак працы на пляцоўцы resport.by «Прэсбол» паведаміў 4 жніўня ў сваім тэлеграм-канале.

«Часам так бывае. Адпачынак не заўсёды жаданае справа. Асабліва калі ён за свой кошт. Амаль два месяцы самае наведвальнае спартовае інтэрнэт-выданьне краіны недаступнае. Так, мы не сядзелі, склаўшы рукі. Мы перайшлі ў сацсеткі, каб працягваць распавядаць вам пра галоўныя падзеі беларускага і сусьветнага спорту. Але прыйшла пара вярнуцца да звыклага фармату», — заявіла рэдакцыя.

Журналісты падкрэсьлілі, што адрас resport.by — часовы. «Праект новы, але сутнасьць ранейшая», — гаварылася ў паведамленьні.

16 чэрвеня «па выніках маніторынгу на прадмет выкананьня нацыянальнага заканадаўства аб СМІ» Мінінфарм заблякаваў сайт «Прэсбола» pressball.by. З таго часу доступу да яго няма.

Цяпер «Прэсбол», найбуйнейшым заснавальнікам якога зьяўляецца Беларуская фэдэрацыя футбола, выпускае толькі газэту, таксама абнаўляюцца сацсеткі медыя.

Пасьля зьмены галоўнага рэдактара выданьне перастала пісаць на вострыя тэмы, аднак на форуме сайта яшчэ заставалася прастора для свабоды слова. За тыдзень да блякаваньня pressball.by узламалі невядомыя, яны назваліся кібэрпартызанамі. На галоўнай старонцы яны выступілі за «свабодную прэсу і свабодны „Прэсбол“ на баку народа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG