Цяпер сайт каналу перастаў адкрывацца, піша «Вясна».
Замест сайту чытачы бачаць паведамленьне Мінінфарму, што «доступ да рэсурсу абмежаваны».
Сапраўднай прычынай для праблем у выданьня мог стаць сюжэт пра выбух на Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце, у якім загінула тры чалавекі. Гэта здарэньне асьвятляў «Ранак».
На ўсіх затрыманых склалі пратаколы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Мужчынам прысудзілі па 7 дзён адміністрацыйнага арышту, жанчынам – штрафы.
Затрыманьні ў Сьветлагорску
Паводле зьвестак «Вясны», сярод затрыманых: Андрэй Ліпскі, журналіст; Павал Рабко, апэратар; Вадзім Вежнавец, галоўны рэдактар мэдыякампаніі; Уладзімер Папоў, апэратар; Марына Бычкоўская, маркетоляг; Алена Кісялёва, галоўная бухгальтарка; Крысьціна Казялькова, сакратарка; Ганна Згурская (цяжарная жанчына, на якую склалі пратакол і адпусьцілі, суду над ёй пакуль не было), Лізавета Шавяленка (яе таксама адпусьцілі пасьля складаньня пратакола, бо яна мае інваліднасьць, суду таксама пакуль не было).
Вядома, што ўсіх затрымлівалі ў розных месцах пасьля працоўнага дня. Адну з жанчын затрымалі ў іншым горадзе.
На ўсіх супрацоўнікаў светлагорскага «Ранка» склалі пратаколы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Мужчынам прысудзілі па 7 дзён адміністрацыйнага арышту, Бычкоўскай, Кісялёвай і Казяльковай — штраф у памеры 25 б. в.
Ёсьць інфармацыя, што затрыманьнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК.
Аварыя на камбінаце
На Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце 7 чэрвеня ратавальнікі атрымалі паведамленьні пра ўспышку газапаветранай сумесі без гарэньня і выехалі на месца аварыі, паведамілі ў МНС Беларусі. Паводле выданьня «Ранак», выбух на заводзе адбыўся прыкладна ў 15:30–15:40.
Падчас пошукава-выратавальных работ на месцы аварыі знайшлі парэшткі трох чалавек, паведамілі «Сьветлагорскія навіны» са спасылкай на начальніка Светлагорскага адзьдзелу МНС Андрэя Высоцкага.
Крыніца Свабоды паведаміла, што гэта былі маладыя людзі, якія працавалі на зьмене.
8 чэрвеня сталі вядомыя імёны трох загінулых падчас аварыі на прадпрыемстве. Гэта Віктар Раманькоў, Міхаіл Шаціца і Алег Кацуба. Яны працавалі выпарвальнікамі шчолакаў. Зь сем’ямі загінулых сустрэўся гендырэктар камбіната Юры Крук.