Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выпісаў свайму малодшаму сыну стыпэндыю як «таленавітаму студэнту»


Мікалай Лукашэнка ў часе гульні ў хакей, архіўнае фота
Мікалай Лукашэнка ў часе гульні ў хакей, архіўнае фота

На сайце Аляксандра Лукашэнкі зьявіўся пералік таленавітых вучняў, студэнтаў і іхных выкладчыкаў, якім належаць разавыя выплаты або стыпэндыі.

У пераліку ёсьць і «Лукашэнка Мікалай Аляксандравіч», студэнт 1-га курсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Узрост і месца вучобы гэтага Мікалая супадаюць зь вядомымі фактамі пра малодшага сына Лукашэнкі, які скончыў першы год вучобы на біяфаку БДУ. Таму, імаверна, ідзецца акурат пра яго.

Тым часам малодшы сын Лукашэнкі праводзіць шмат часу з бацькам. Менавіта ён суправаджаў Лукашэнку-старэйшага ў паездцы ў Расею, дзе той у Санкт-Пецярбургу і на Валааме сустракаўся з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Рашэньне выйшла 25 ліпеня, за тыдзень да суду над Патрыцыяй Сьвіцінай, якая адмовілася ад прэміі, прызначанай ёй Лукашэнкам, а затым апынулася на лаве падсудных. Яе пачнуць судзіць 1 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG