Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнкі ня будзе на саміце ААН у Нью-Ёрку, дэлегацыю ўзначаліць міністар замежных спраў Беларусі


Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку, ілюстрацыйнае фота
Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку, ілюстрацыйнае фота

Краінавую дэлегацыю на верасьнёўскім тыдні высокага ўзроўню Генэральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку ўзначаліць міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, вынікае з заявы сталага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова.

Пра гэта Рыбакоў заявіў 29 ліпеня ў праграме «Пытаньне нумар адзін» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1». Паводле яго, на сустрэчах у верасьні беларуская дэлегацыя будзе ўздымаць тэмы санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, і тое, што афіцыйны Менск называюць суагрэсарам у вайне Расеі супраць Украіны.

12 траўня ў прэс-службе Лукашэнкі заявілі, што генсакратар ААН Антонію Гутэрыш асабіста запрасіў Аляксандра Лукашэнку на саміт па Мэтах устойлівага разьвіцьця ў Нью-Ёрк.

6 ліпеня Лукашэнка заявіў, што «пакуль ня вырашыў», ці паедзе на саміт ААН у верасьні, адзначыўшы, што «параіцца са старэйшым братам (прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным — рэд.), бо «калі ён не паедзе, ну чаго мне безь яго туды ехаць».

У першым падобным саміце, які прайшоў у 2015 годзе, Лукашэнка ня ўдзельнічаў.

Галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка 13 траўня ў камэнтары BPN падкрэсьліў, што Беларусі было аўтаматычна накіраванае «звычайнае тыповае запрашэньне» на саміт арганізацыі па МУР.

Дарадца Ціханоўскай у прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр заявіла, што запрашэньне Лукашэнкі ў ААН не надае яму легітымнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG