Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўлады ліквідуюць арганізацыю ўкраінскай дыяспары


Украінскі сьцяг у Магілёве, Беларусь. Архіўнае фота
Украінскі сьцяг у Магілёве, Беларусь. Архіўнае фота

Цэнтар украінскай культуры «Січ» дзейнічаў у Менску з 1995 году.

У Менскім гарадзкім судзе праходзіць разгляд пазову галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму аб ліквідацыі Цэнтру ўкраінскай культуры «Січ».

Справу разглядае судзьдзя Пясэнка.

Арганізацыю «Січ» зарэгістравалі ў Беларусі 26 сьнежня 1995 году.

У сеціве захавалася копія ліста ад імя «Січ» у адрас галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкама, зь якога вынікае, што на 1 студзеня 2023 году колькасьць яго сяброў складала 20 чалавек.

У гэтым жа дакумэнце цэнтар дэкляраваў намер прадоўжыць сваю дзейнасьць, а таксама даў справаздачу аб сямі імпрэзах, праведзеных у 2022 годзе. Сярод іх акцыі памяці клясыкаў украінскай літаратуры Тараса Шаўчэнкі і Лесі Ўкраінкі, памяці ахвяр Галадамору, сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці Ўкраіны.

Даходаў (у тым ліку з-за мяжы) і выдаткаў у «Січы» за мінулы год не было, адзначаюць арганізатары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG