Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы расказалі, колькі беларускіх студэнтаў навучаюцца ў ВНУ краіны


Варшаўскі ўнівэрсытэт, ілюстрацыйнае фота
Варшаўскі ўнівэрсытэт, ілюстрацыйнае фота

Паводле новай справаздачы адукацыйнага фонду Perspektywy, у Польшчы цяпер навучаюцца 1,21 мільёна студэнтаў, зь іх 105 тысяч — замежнікі, паведамляе Polskie Radio.

Большасьць замежных студэнтаў складаюць украінцы — 48 100 чалавек, або 45,6% ад агульнай колькасьці. За імі ідуць беларусы — іх цяпер 12 тысяч, або 11,4%. Трэцяя паводле колькасьці група — турэцкія студэнты, іх у Польшчы 3800(3,6%), гаворыцца ў новай справаздачы.

Акрамя названых вышэй, у топ-10 па колькасьці студэнтаў у Польшчы ўваходзяць студэнты з Зімбабвэ, Індыі, Азэрбайджану, Узбэкістану, Кітаю, Казахстану і Нігерыі.

Самымі папулярнымі кірункамі ў замежнікаў зьяўляюцца мэнэджмент, інфарматыка і мэдыцына.

60% замежных студэнтаў вучацца на польскай мове, 37% — на ангельскай, астатнія — на іншых мовах.

  • Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы па стане на 25 траўня, у польскіх навучальных установах зарэгістравана больш за 26 тысяч беларусаў (у статыстыцы ня ўлічаныя студэнты ВНУ). Зь іх 10,4 тысячы навучаюцца ў пачатковых школах, 8,7 тысячы — у паліцэальных школах, 4,1 тысячы — у дашкольных установах, 2,8 тысячы — у агульнаадукацыйных школах.
  • Паводле падлікаў дасьледчага цэнтру BEROC, за два гады толькі ў Польшчу зь Беларусі выехала 97–111,5 тысячы грамадзян.
  • Як паведамілі Свабодзе ва Ўправе па справах замежных грамадзян Польшчы, з 2020 па сакавік 2023 году ў Польшчы выдалі 79 030 дазволаў на жыхарства для беларусаў. Сярод тых беларусаў, якія за тры гады пераехалі ў Польшчу на сталае месца жыхарства, большасьць складаюць людзі ва ўзросьце ад 18 да 34 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG