Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі пачаўся суд над прадпрымальнікам, які аказваў дапамогу Ўкраіне


Украінскія і беларускія сьцягі ў Вільні, Літва. 25 сакавіка, 2023 году
Украінскія і беларускія сьцягі ў Вільні, Літва. 25 сакавіка, 2023 году

Судовае пасяджэньне праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляюць праваабаронцы.

У Гомельскім абласным судзе 20 ліпеня пачаўся суд над мясцовым прадпрымальнікам Юрыем Ташкінавым, якога абвінавачваюць у распальваньні варожасьці і фінансаваньні дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня (ч.1 арт. 130 і арт. 361-2 КК).

Судовае пасяджэньне ў закрытым рэжыме праходзіць пад старшынством судзьдзі Яўгена Піскунова.

Ташкінаў быў рэзыдэнтам Гомельскага тэхнапарка. У 2018 годзе ён распрацаваў мабільнае прыкладаньне для онлайн-пошуку выканаўцаў розных работ і паслуг.

Пасля пачатку шырокамаштабнага ўварваньня расейскіх войскаў ва Ўкраіну гамяльчук у сацсетках выказваўся супраць вайны і публікаваў справаздачы аб гуманітарнай дапамозе жыхарам Чарнігаўшчыны, якая была акупаваная напачатку вясны 2022 года.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі пра тое, што ён пераводзіў грошы на дапамогу Ўкраіне праз фонд BYSOL.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG