Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі да будынку суду, дзе разглядалі справу палітвязьняў. Фатафакт


Фота з фэйсбуку амбасады Нямеччыны ў Беларусі
Фота з фэйсбуку амбасады Нямеччыны ў Беларусі

Эўрапейскія дыпляматы 19 ліпеня прыйшлі да будынку суду, дзе разглядалі справу пісьменьніка і фатографа Зьмітра Баяровіча і ягонай жонкі Валерыі. Праваабаронцы прызналі абаіх палітвязьнямі.

«Прадстаўнік амбасады Нямеччыны ў Менску, а таксама супрацоўнікі дыпляматычных прадстаўніцтваў іншых краін у Беларусі сёньня прыйшлі да будынку суду да пачатку судовага працэсу, каб выразіць салідарнасьць з Валерыяй і Дзьмітрыем. Фэдэральны ўрад Нямеччыны патрабуе вызваленьня палітзьняволеных у Беларусі», — паведаміла ў Фэйсбуку амбасада Нямеччыны ў Беларусі.

У паведамленьні адзначаецца, што Валерыя і Зьміцер Баяровічы прызнаныя палітвязьнямі, якія «карысталіся сваімі правамі на свабоду сходаў і свабоду слова», і што абвінавачваньні супраць іх «несправядлівыя і маюць палітычныя матывы».

  • 19 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну Менску пачалі разгляд справы Зьмітра і Валерыі Баяровічаў. Справу разглядае судзьдзя Юлія Інчына. Зьмітра і Валерыю абвінавачваюць паводле «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
  • Іх затрымалі ў сярэдзіне сакавіка ў Бараўлянах, пры затрыманьні Дзьмітрыя паклалі на зямлю сілавікі. Пасьля гэтага ў іх кватэры адбыўся ператрус. У выніку мужа і жонку зьмясьцілі ў сьледчую турму № 8, а потым у СІЗА на вуліцы Валадарскага ў межах крымінальнай справы.
  • Зьміцер Баяровіч працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТВ, але ў 2020 годзе звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненьні да ўдзельнікаў мірных акцый. У 2012 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшла ягоная дэбютная кніга «Шалі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG