Паводле яго слоў, якія прыводзіць сайт «Мінск-Навіны» летась ліцэі не прымалі дзяцей у 10-я клясы, а сёлета выпусьцілі апошнія 11-я клясы.
«Сёньня створаны ўмовы для атрыманьня профільнай адукацыі на трэцяй ступені ва ўсіх школах і гімназіях. У нас сапраўды вялікая сетка профільных клясаў. І сёньня няма неабходнасьці ў такім відзе ўстановы, як агульнаадукацыйны ліцэй», — сказаў Стрыгельскі.
У будынку ліцэя № 2 будзе корпус Менскага гарадзкога пэдагагічнага каледжу, будынак ліцэя № 1 аддадуць суседняй сярэдняй школе.
Паводле @belsat, у ліцэі № 2 навучаліся каля 480 дзяцей, ліцэй шмат гадоў займаў адно з першых месцаў у Менску па колькасьці удзельнікаў алімпіяд, а больш за 90% настаўнікаў мелі вышэйшую катэгорыю. У ліцэі № 1 вучылася каля 460 вучняў і працавалі 50 выкладчыкаў.
Інфармацыя пра закрыцьцё ліцэяў зьявілася ў 2021 годзе. Аднак тагачасны міністар адукацыі Ігар Карпенка зьняпраўдзіў яе. А ў 2022 годзе стала вядома, што ліцэі спынілі набор у 10 клясы.
Цяпер у Менску застаецца яшчэ тры ліцэі: абласны, ліцэй БНТУ і Ліцэй БДУ.