Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы былі б шчасьлівыя, каб Пуцін не прыехаў». Прэзыдэнт ПАР будзе адгаворваць Пуціна ад візыту на саміт BRICS


Архіўнае фота. Сірыл Рамафоса і Ўладзімір Пуцін на Саміце Расея — Афрыка. Сочы, 23 кастрычніка 2019 году
Архіўнае фота. Сірыл Рамафоса і Ўладзімір Пуцін на Саміце Расея — Афрыка. Сочы, 23 кастрычніка 2019 году

Прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамафотса скарыстаецца сустрэчай на Саміце Расея — Афрыка ў канцы ліпеня ў Санкт-Пецярбургу, каб адгаварыць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна прыяжджаць на сустрэчу краін BRICS у Ёханэсбург, піша Financial Times.

Складанасьці зь візытам прэзыдэнта Расеі ў Паўднёвую Афрыку зьвязаныя з ордэрам Міжнароднага крымінальнага суда на Пуціна. Яго абвінавачваюць у незаконным вывазе дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расею. ПАР уваходзіць у лік краінаў, якія падпісалі Рымскі статут, што абавязвае яе выконваць рашэньні МКС і арыштаваць Пуціна па прыезьдзе.

Рамафоса наўпрост паразмаўляе з прэзыдэнтам Расеі пра гэта, паведаміў Financial Times віцэ-прэзыдэнт ПАР Пол Машаціле.

«Мы разумеем, што зьвязаныя Рымскім статутам, але мы ня можам кагосьці запрасіць, а потым арыштаваць. Вы можаце зразумець нашу дылему. Мы былі б шчасьлівыя, калі б ён (пуцін — рэд.) не прыехаў», — сказаў Пол Машаціле Bloomberg.

У інтэрвію з Mail & Guardian Машаціле расказаў, што Расея адхіліла просьбу прэзыдэнта ПАР аб тым, каб расейскую дэлегацыю на саміце замест Пуціна ўзначаліў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў. Арганізатары таксама разглядалі пытаньне пераносу сустрэчы BRICS з ПАР у Кітай, але супраць гэтага выступілі Індыя і Бразылія.

  • Раней Сырыл Рамафоса паведаміў, што ў сустрэчы ў Ёханэсбургу будуць удзельнічаць кіраўнікі ўсіх пяці дзяржаваў — Расеі, ПАР, Індыі, Кітая і Бразыліі. Крэмль у адказ заявіў, што фармат удзелу Пуціна пакуль ня вызначаны.
  • Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну ў лютым 2022 году ПАР публічна не асудзіла дзеяньні Масквы, заявіўшы, што хацела б захаваць нэўтралітэт і аддае перавагу дыялёгу з мэтай завяршэньня ўзброенага канфлікту. ЗША абвінавачвалі ПАР у пастаўках у мінулым годзе зброі Расеі з ваенна-марской базы ў Кейптаўне. Паўднёваафрыканскія ўлады абвінавачаньні адпрэчылі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG