Пра гэта гаворыцца ў законапраекце, апублікаваным The Hill.
Згодна з дакумэнтам, абаронны бюджэт ЗША на 2026 год складзе 901 мільярд даляраў.
Законапраект таксама прадугледжвае ацэнку «вайсковай стратэгіі, мэтаў і расстаноўкі сілаў Расеі, якія ўплываюць на краіны Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну», асабліва на Кітай.
Дакумэнт прадугледжвае павышэньне заробкаў вайскоўцам на 3,8%, нарошчваньне вытворчасьці ўзбраеньняў і рэформу кантрактнай сыстэмы Пэнтагону. Таксама прадугледжанае паскарэньне выпуску вайсковых дронаў, рэформа супрацьракетнай абароны, стварэньне шматузроўневай сыстэмы супрацьракетнай абароны «Залаты купал» і выкарыстаньне арміі на паўднёвай мяжы ЗША ў адпаведнасьці з указамі прэзыдэнта Дональда Трампа.
Паводле ацэнак Кільскага інстытуту сусьветнай эканомікі, з 24 студзеня 2022 году па 31 студзеня 2024 году ЗША выдаткавалі на дапамогу Ўкраіне 122,2 мільярда даляраў, зь іх 68,7 мільярда даляраў складала вайсковая дапамога. Прадугледжаная на 2026—2027 гады вайсковая дапамога Ўкраіне ў 800 мільёнаў даляраў складзе 1,1% ад аказанай у 2022—2024 гадах.
Форум