Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У італьянскім парлямэнце стварылі групу «За дэмакратычную Беларусь». Яна стала самай шматлікай сярод аналягічных абʼяднаньняў


Чальцы групы «За дэмакратычную Беларусь» ў парлямэнце Італіі падчас сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай (у цэнтры). Рым, 6 ліпеня 2023
Чальцы групы «За дэмакратычную Беларусь» ў парлямэнце Італіі падчас сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай (у цэнтры). Рым, 6 ліпеня 2023

Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца ў Рыме з афіцыйным візытам. 7 ліпеня ў палацы Кіджы яна сустрэлася з прэм’еркай Італіі Джорджай Мэлёні.

У парлямэнце Італіі стварылі дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь», якая стала самай шматлікай сярод аналягічных абʼяднаньняў, якія існуюць у заканадаўчых органах іншых краін, паведаміў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Францішак Вячорка.

Паводле яго, Італія стала 21-й краінай, у парлямэнце якой стварылі міжфракцыйную дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь», у яе ўвайшлі 38 парлямэнтароў.


Група будзе праводзіць слуханьні аб Беларусі і распрацоўваць пазыцыю адносна краіны, падымаць тэму Беларусі ў мэдыя, адзначыў Вячорка. Плянуецца арганізаваць яе візыт у Варшаву і Вільню, каб правесьці сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, семʼямі беларускіх рэпрэсаваных і былымі палітвязьнямі.

Ціханоўская «цёпла падзякавала» дэпутатам за стварэньне парлямэнцкай групы, адзначыўшы, што тая абʼяднала «прадстаўнікоў абедзьвюх палат і розныя палітычныя партыі, як кіроўныя, так і апазыцыйныя».

Стварэньне гэтай групы, на яе думку, зьяўляецца дакладным «мэсэджам салідарнасьці», які Італія пасылае беларускаму народу:

«Вы не самотныя ў сваёй барацьбе за свабоду». «Гэта дае нам надзею і ўпэўненасьць. Сёньня пад пагрозай ня толькі наша дэмакратыя, але і само існаваньне Беларусі», — заявіла Ціханоўская.

Яна заклікала Італію выкарыстоўваць свой «магутны голас на міжнароднай арэне» для падтрымкі Беларусі.

Ціханоўская таксама сустрэлася з уплывовымі італьянскімі палітыкамі, з прэм’еркай Італіі Джорджай Мэлёні, кіраўніком Дэмакратычнай партыі Італіі Элі Шлейн, былым прэмʼер-міністрам Джузэпэ Контэ, віцэ-прэзыдэнтам Сэнату Ганнай Разамандоі і намесьніцай кіраўніка Палаты дэпутатаў Ганнай Аскан.

  • Афіцыйны візыт беларускай дэмлідэркі ў Італію праходзіць 5-7 ліпеня. Ціханоўская знаходзіцца ў Рыме па запрашэньні міністра замежных спраў Антоніё Таяні і парлямэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG