Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За паўгода ў Літву праз «пагрозу бясьпецы краіны» не пусьцілі 800 беларусаў


Акцыя пратэсту беларусаў супраць дыскрымінацыі ў Літве каля Сейму, 20 красавіка 2023, Вільня
Акцыя пратэсту беларусаў супраць дыскрымінацыі ў Літве каля Сейму, 20 красавіка 2023, Вільня

За апошнія паўгода ў Літву не ўпусьцілі каля тысячы грамадзян Беларусі і Расеі — паводле Літвы, яны нясуць пагрозу бясьпецы краіны, паведамляе Delfi.lt.

Паводле Дэпартамэнту міграцыі Літвы, грамадзянам Беларусі выдалі каля 60 тысяч дазволаў на жыхарства і візаў з пачатку вайны ва Ўкраіне да сёньняшняга дня, грамадзянам Расеі — да 8 тысяч. Як адзначае ведамства, неабавязкова ўсе беларусы засталіся пасьля гэтага ў Літве, яны маглі зьехаць у іншыя краіны ЭЗ.

Усе, хто атрымаў дазвол на жыхарства ў Літве, абавязаныя дэкляраваць месца жыхарства. Паводле дадзеных літоўскага Цэнтра рэестру, летась на 24 лютага пасьведчаньне на права жыхарства ў Літве дэкляравалі 32 700 беларусаў і 17 200 расейцаў, на сёньня лічбы наступныя — 55 300 беларусаў і 20 300 расейцаў. Вынікае, што з пачатку вайны ў Літву прыехалі каля 22 тысячы беларусаў і 3 тысячы расейцаў.

Тым часам за паўгода з прычыны «пагрозы бясьпецы краіны» ў Літву не ўпусьцілі 1000 расейцаў і беларусаў, прычым колькасьць беларусаў, якім адмовілі ва ўезьдзе, значна большая.

«Беларусам не дазволілі ўезд 800 разоў, а расейцам — 150, гэта са сьнежня мінулага году да сёньняшняга дня», — паведаміла кіраўніца Дэпартамэнту міграцыі Літвы Эвеліна Гудзінскайце.

Самая вялікая плынь расейцаў і беларусаў ехала ў Літву, калі не было жорсткіх праверак, да сьнежня 2022 году.

«Калі тут, да прыкладу, 10 тысяч, 50 тысяч або 100 тысяч мігрантаў, нескладана мець сярод іх людзей, зьвязаных са спэцслужбамі. Паколькі вы зьяўляецеся лідэрамі ў аказаньні дапамогі Ўкраіне, яны хочуць зьмяніць думку грамадзтва пра вайну», — пракамэнтаваў гэтыя лічбы кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка.

Літоўская выведка паведамляе, што «прыкметны пошук сродкаў для таго, каб пасеяць разлад паміж уцекачамі зь Беларусі і Расеі і літоўцамі.

«Прыярытэт агрэсараў — дэстабілізацыя грамадзтва, паколькі лідэры Літвы і Польшчы зараз падтрымліваюць Украіну», — зазначыў Латушка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG