Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча адпраўляе на ўмацаваньне мяжы зь Беларусьсю яшчэ 500 паліцыянтаў


Аўтамабіль польскай памежнай варты каля беларускай мяжы
Аўтамабіль польскай памежнай варты каля беларускай мяжы

Пра сваё рашэньне паведаміў Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.

Марыюш Каміньскі заявіў, што гэтыя пяць сотняў паліцыянтаў прадстаўляюць аддзелы прадухіленьня злачынстваў і контратэрарыстычныя групы.

На мяжы яны далучацца да 5000 супрацоўнікаў Памежнай варты і 2000 вайскоўцаў, якія ахоўвалі мяжу да гэтага моманту.

Раней пра ўзмацненьне ўсходняй мяжы гаварыў віцэ-прэм’ер Польшчы Яраслаў Качыньскі. Польскі ўрад вырашыў умацаваць мяжу на фоне размоваў пра прыбыцьцё ў Беларусь байцоў расейскай ПВК «Вагнэр».

«Мы маем прынамсі патэнцыйна новую сытуацыю ў Беларусі, прысутнасьць там групы „Вагнэра“. Са зьвестак, якія ёсьць у нас, там будзе прыкладна 8 тысяч салдат», — заявіў ён.

Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак назваў членаў ПВК «Вагнэр» «дэмаралізаванымі, але адначасова небясьпечнымі людзьмі, паколькі праз сваю дэмаралізацыю не прызнаюць ніякіх правілаў».

Польскія ўлады не выключаюць, што за прыбыцьцём «вагнэраўцаў» у Беларусь рэжым Лукашэнкі можа зь іх дапамогай і з дапамогай мігрантаў зноў атакаваць польскую мяжу для дэстабілізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG