Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўключылі Расею ў сьпіс дзяржаваў — спонсараў гандлю людзьмі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У апублікаваным 16 чэрвеня Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША штогадовым дакладзе «Гандаль людзьмі — 2023» Расею называюць адной з найгоршых у сьвеце краін з гледзішча гэтай праблемы.

У разьдзеле дакладу, прысьвечаным Расеі, больш крытыкі, чым летась, наконт затрыманьня расейскімі вайскоўцамі людзей ва Ўкраіне. Згадваецца і «гвалтоўнае перамяшчэньне тысяч украінскіх дзяцей у Расею», што ёсьць прычынаю судовага перасьледу Міжнародным крымінальным судом расейскіх чыноўнікаў, у тым ліку прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Існуе дзяржаўная палітыка стасоўна гандлю ўкраінскімі грамадзянамі, — гаворыцца ў дакладзе. — Таксама паступалі паведамленьні, што расейскія афіцыйныя асобы падманвалі ці прымушалі дарослых замежных грамадзян удзельнічаць у агрэсіўнай вайне Расеі супраць Украіны».

Камэнтуючы журналістам апублікаваны напярэдадні даклад, Сіндзі Даер, пасол у асобых даручэньнях аддзелу маніторынгу гандлю людзьмі і барацьбы зь ім Дзяржаўнага дэпартамэнту, адзначыла, што Злучаныя Штаты «актыўна назіраюць» за сытуацыяй з гандлем людзьмі ў Эўропе пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Нагадаўшы, што на травень 2023 году з Украіны ў выніку расейскай агрэсіі зьбеглі больш за 8 мільёнаў чалавек, Даер сказала, што ЗША «па-ранейшаму глыбока занепакоеныя гандлем людзьмі, зь якім сутыкаюцца ўцекачы з Украіны».

Паводле пасла Даер, розныя ўрады і некамэрцыйныя арганізацыі «насамрэч выявілі адносна мала пацьверджаных выпадкаў гандлю людзьмі сярод гэтых уцекачоў».

У справаздачы Дзяржаўнага дэпартамэнту згадваецца інфармацыйная кампанія BeSafe, арганізаваная АБСЭ і агенцтвам Thomson Reuters, каб дапамагчы ўкраінцам выявіць папераджальныя прыкметы гандлю людзьмі, зьменшыць асабістыя рызыкі і атрымаць дапамогу. Больш за 15 тысяч украінцаў атрымалі доступ да рэсурсаў BeSafe. Акрамя таго, да BeSafe падключыліся партнэры з прыватнага сэктару, у тым ліку Vodaphone і Uber.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG