Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля скандалу у ByPol заявілі аб падзеле арганізацыі на дзьве часткі, пагадзіліся на аўдыт і паліграф


Сыболіка ByPol
Сыболіка ByPol

Аб’яданы пераходны кабінэт расказаў пра вынікі сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай з актывістамі ByPol.

Тэлеграм-канал АПК паведаміў, што завяршылася сустрэча калектыву ByPol са Сьвятланай Ціханоўскай. Пра якія вынікі заяўлена?

  • Адбываецца рэарганізацыя працы ByPol. Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі (куды ўваходзяць Мацьвей Купрэйчык, Уладзімір Жыгар і іншыя) адзьдзяляецца ад фонду і ў неўзабаве вызначыцца з назвай, формай юрыдычнай асобы і кірункамі працы.
  • У адказнасьці Станіслава Лупаносава і Аляксандра Азарава застаецца плян «Перамога». Плян «Перамога» знаходзяцца ў поўнай бясьпецы, працягваецца праца па яго напаўненьні і падрыхтоўцы.
  • Каналы мэдыя ByPol таксама дзеляцца: Telegram, Instagram, Youtube застаюцца за Аб’яднаньнем сілавікоў Беларусі; Facebook, TikTok і сайт ByPol — пад кіраўніцтвам Аляксандра Азарава.
  • Удзельнікі сустрэчы пагадзіліся на праходжаньне паліграфа незалежным экспэртам у наступныя два месяцы.
  • У ByPol у найбліжэйшы час будзе праведзены фінансавы аўдыт незалежнай кампаніяй, якую ўхваляць абодва бакі. Арганізацыя выплаціць пазыкі ў заробках.
  • Уводзіцца мараторый на ўзаемныя абвінавачваньні і публічную крытыку, а таксама любыя дзеяньні, якія прычыняюць шкоду другому боку і як супольнасьці. Бакі імкнуцца да паразуменьня і суіснаваньня.

8 чэрвеня ў ByPol здарыўся скандал, калі прадстаўнік ByPol Аляксандр Азараў заявіў аб тым, што сацсеткі арганізацыі былі захопленыя. Зрабіў гэта, паводле Азарава, работнік ByPol Мацьвей Купрэйчык. Ён быў сярод некалькіх работнікаў, якія нібыта адмовіліся праходзіць паліграф і таму былі звольненыя. У сваю чаргу, у самім тэлеграм-канале ByPol быў апублікаваны допіс, што Аляксандар Азараў ня ёсьць і ніколі ная быў заснавальнікам або кіраўніком ByPol.

Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі, зь якім зьвязаная дзейнасьць ByPol, выступіў з заявай аб пачатку праверкі сытуацыі. На 12 чэрвеня прызначылі мэдыяцыю паміж бакамі канфлікту ў прысутнасьці кіраўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінэту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG