Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Небясьпечная рыторыка, да якой мы павінны паставіцца сур’ёзна», — ЗША пра заявы Пуціна наконт ядзернай зброі ў Беларусі


Джон Кірбі
Джон Кірбі

Апошнія заявы Ўладзіміра Пуціна наконт разьмяшчэньня тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі зьяўляюцца чарговым прыкладам «безразважнай і безадказнай рыторыкі» і «дэманстрацыяй пазыцыі адносна магчымасьці нанясеньня ядзернага ўдару», заявіў CNN афіцыйны прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джон Кірбі.

«Гэта небясьпечная рыторыка, да якой мы павінны паставіцца сур’ёзна. Мы ня можам проста адмахнуцца ад гэтага, як ад пустых пагрозаў», — сказаў ён і падкрэсьліў, што ЗША працягваюць пільна сачыць за сытуацыяй.

Тым ня менш, паводле Кірбі, пакуль ЗША ня бачаць «нічога, што паказвала б на хуткае перамяшчэньне ядзерных сіл і сродкаў або на немінучую рызыку ядзернай вайны на тэрыторыі Ўкраіны ці кантынэнце».

«Мы ня бачылі нічога, што змусіла б нас зьмяніць уласную пазыцыю па стрымліваньні, калі гаворка пра такія сілы і сродкі», — падкрэсьліў Кірбі.

  • На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 9 чэрвеня ў Сочы Пуцін заявіў, што «мерапрыемствы, зьвязаныя з разьмяшчэньнем» тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі пачнуцца адразу ж пасьля таго, як 7–8 ліпеня на яе тэрыторыі скончыцца падрыхтоўка «адпаведных збудаваньняў».
  • 25 траўня ў Маскве Лукашэнка заявіў, што перасоўваньне расейскай ядзернай зброі ў Беларусь ужо пачалося. На ўдакладняльнае пытаньне, ці знаходзіцца ўжо ядзерная зброя ў Беларусі, Лукашэнка адказаў: «Магчыма. Я прыеду — пагляджу».
  • Міністры абароны Беларусі і РФ 25 траўня падпісалі дакумэнты, якія вызначаюць парадак утрыманьня расейскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў Беларусі. Кіраўнік Мінабароны Расеі заявіў, што «кантроль над ім і рашэньне аб ужываньні застаецца за Масквой».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG