Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што ўсе, хто паступіў у ВНУ з мэтавым накіраваньнем, павінны адпрацаваць пяць гадоў


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Ён зьвярнуў увагу, што ў гэтым пытаньні будзе ня важна, «замуж, ня замуж», адпрацаваць усё роўна прыйдзецца.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе сёньня запатрабаваў ад Міністэрства адукацыі зьвярнуць сур’ёзную ўвагу на мэтавы набор у ВНУ:

«Я хачу папярэдзіць па мэтавіках: людзі павінны разумець, што яны атрымліваюць адукацыю і вяртаюцца на канкрэтнае месца працы», — сказаў Лукашэнка.

Ён зьвярнуў увагу, што ў гэтым пытаньні будзе ня важна, «замуж, ня замуж», а адпрацаваць усё роўна прыйдзецца, і мэтавікі гэта павінны дакладна разумець:

«Ня два-тры гады, а мінімум пяць гадоў», — прыводзіць ягоныя словы БелТА.

На яго думку, патрэбныя настаўнікі, дактары, аграномы і заатэхнікі на канкрэтным месцы ў канкрэтным рэгіёне:

«І людзі, якія жадаюць паступаць у ВНУ і несьці абавязаньні па мэтавым прызначэньні, ёсьць. Іх хапае, таму трэба падтрымліваць. У асноўным гэта дастойныя людзі, якія ідуць і працуюць», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG