Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СБУ паведамілі падрабязнасьці справы беларуса, затрыманага за перадачу КДБ сакрэтнай інфармацыі


Затрыманьне грамадзяніна Беларусі ў Ровенскай вобласьці 25 траўня 2023. Фота Службы бясьпекі Ўкраіны
Затрыманьне грамадзяніна Беларусі ў Ровенскай вобласьці 25 траўня 2023. Фота Службы бясьпекі Ўкраіны

Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што затрыманы 25 траўня ў Ровенскай вобласьці грамадзянін Беларусі быў агентам Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.

«У поле зроку беларускага КДБ ён трапіў як колішні камандзір падразьдзелу дэсантна-штурмавых войскаў Савецкага Саюзу. Тады ён браў актыўны ўдзел у баявых дзеяньнях у Афганістане», — адзначаецца ў паведамленьні СБУ.

У ведамстве заявілі, што беларускі грамадзянін выконваў заданьні на Ровеншчыне і зьбіраў інфармацыю, абходзячы памежную тэрыторыю і назіраючы за перамяшчэньнем сіл абароны.

У СБУ дадалі, што КДБ завэрбавала затрыманага ў пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі «для выведніцка-падрыўной дзейнасьці».

Яго затрымалі па месцы пражываньня ў той час, калі ён чарговы раз перадаваў сабраныя зьвесткі аб абароне паўночных межаў Украіны і маршрутах перамяшчэньня вайсковай тэхнікі.

Першага чэрвеня стала вядома, што ва Ўкраіне затрымалі і арыштавалі на два месяцы грамадзяніна Беларусі, які нарадзіўся і жыве ў Ровенскай вобласьці, праз падазрэньне аб перадачы інфармацыі аб перамяшчэньні жывой сілы і вайсковай тэхнікі для абароны памежнай зь Беларусьсю ўкраінскай тэрыторыяй.

Раней гэты грамадзянін ужо быў асуджаны за апраўданьне і падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG