Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне заявілі, што маюць пацьверджаньне ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей


Дзеці з акупаванага Расеяй Данбасу наведваюць брыгаду спэцназу ўнутраных войскаў (в/ч 3214) у Менску. Фота газэты «СБ. Беларусь сегодня»
Дзеці з акупаванага Расеяй Данбасу наведваюць брыгаду спэцназу ўнутраных войскаў (в/ч 3214) у Менску. Фота газэты «СБ. Беларусь сегодня»

Украінскія ўлады пацьвердзілі, што ўкраінскія дзеці і ваеннапалонныя былі гвалтоўна перасунутыя праз тэрыторыю Беларусі пры ўдзеле ўладаў гэтай краіны.

Пра гэта падчас брыфінгу заявіў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітры Лубінец, паведамляе агенцтва Укрінфарм.

«У нас ёсьць пацьверджаньне таго, што ўкраінскія дзеці, цывільныя закладнікі і ваеннапалонныя былі гвалтоўна перасунутыя праз тэрыторыю Беларусі пры непасрэдным удзеле беларускіх уладаў», — сказаў ён.

  • У сакавіку 2023 году Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзяцей Марыі Бяловай — ім ставяць у віну адказнасьць за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расею.
  • З таго часу беларускія дэмакратычныя сілы спрабуюць даказаць удзел рэжыму Лукашэнкі ў такім жа самым злачынстве, каб прыцягнуць яго да адказнасьці. У пачатку траўня «Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» на сустрэчах з кіраўніцтвам Рады Эўропы і Эўрапарлямэнту прадставіла справаздачу аб незаконным перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Паводле кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, дакумэнт зьмяшчае «больш за 150 старонак фактычных абставін учыненых злачынстваў, прававога абгрунтаваньня і доказаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG