Справу журналісткі Шчыраковай перадалі ў суд
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетках валянтэр Ільля Міронаў. Дату суду пакуль не прызначылі, удакладніла «Гомельская вясна».
Паволе папярэдняй інфармацыі, піша БАЖ, на Ларысу завялі крымінальную справу за «дыскрэдытацыю Беларусі» (арт. 369-1 Крымінальнага кодэксу). Ёй можа пагражаць да 4 гадоў пазбаўленьня волі.
- Ларыса Шчыракова — вядомая ў Гомлі журналістка. Да 2021 году яна супрацоўнічала з шэрагам незалежных выданьняў. Здымала дакумэнтальныя фільмы, вяла свой праект ушанаваньня памяці рэпрэсаваных «Забітыя і забытыя». Шчыракова запісвала сьведчаньні сваякоў рэпрэсаваных, на падставе гэтых запісаў выходзілі публікацыі і дакумэнтальныя фільмы.
- У 2021 годзе Шчыракова публічна заявіла, што пакідае журналістыку. Свой адыход ад гэтай прафэсіі патлумачыла тым, што ёй і без таго хапіла перасьледу за працу без акрэдытацыі. Паводле пратаколаў міліцыі, суды каралі журналістку адміністрацыйнымі штрафамі больш як 40 разоў.
- У апошнія месяцы былая журналістка займалася этнафотасэтамі — здымала людзей у народных беларускіх касьцюмах у адпаведных месцах. Летась яна пайшла вучыцца на факультэт псыхалёгіі. Негледзячы на пагрозы, Шчыракова прынцыпова заставалася ў Беларусі.