Па інфармацыі праваабаронцаў, Уладзімеру Гундару, які нядаўна страціў слых, выклікалі лярынголяга з паліклінікі. Пасьля агляду і дапамогі лекара палітвязень ідзе на папраўку.
З 29 красавіка па 6 траўня Гундара, асуджанага на 18 гадоў зьняволеньня, утрымлівалі ў карцары, дзе ён стаў дрэнна чуць у апошні дзень тэрміну. Пасьля выхаду яго пачало ліхаманіць у камэры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамэрнікаў і зразумеў, што аглух канчаткова.
Выкліканы лекар даў яму цытрамон і ібупрафэн, абяцаў выклікаць лора.
Спагнаньне Гундару вынесьлі яшчэ на пачатку красавіка за ня так пакладзеную на шконку падушку. Але на працягу месяца яго туды не адпраўлялі, бо не было вольнага месца.